Будынак дзіцячага сада быў пабудаваны ў снежні 1974 года. З студзеня 1975 года пачаўся набор кадраў. Хутка работнікі прыступілі да добраўпарадкавання памяшканняў новага будынку: устанаўлівалася мэбля, тэхналагічнае і гульнёвае абсталяванне. Актыўна вялася работа па добраўпарадкаванню тэрыторыі дзіцячага сада, устаноўцы спартыўнага і гульнёвага надворнага абсталявання. Усё фінансаванне праводзілася Язненскай ПМК, у вядзенні якой знаходзіўся дзіцячы сад.
10 красавіка 1975 года сад прыняў дзяцей. Было адкрыта 3 групы, у асноўную колькасць выхаванцаў уваходзілі дзеці, бацькі якіх з'яўляліся работнікамі Язненскай ПМК.
Узначаліла калектыў дзіцячага сада Радзюк Ларыса Цімафееўна.
У пачатку васьмідзесятых гадоў на пасаду загадчыка была прызначына Ляўковіч Фаіна Віктараўна, якая да гэтага працавала выхавацелем адной з груп.
У 1995 годзе дзіцячы сад быў перададзены на баланс аддзела адукацыі Міёрскага райвыканкама. Да работы на пасадзе загадчыка прыступіла Балай Ірына Жоржаўна, якая ў 2023 годзе пайшла на заслужаны адпачынак па ўзросце.
У 1998 годзе на базе дзіцячага сада быў адчынены першы клас з мэтай палягчэння адаптацыі дзяцей шасцігадовага ўзросту да навучання ў школе. Для першакласнікаў былі створаны ўмовы для вучэбнай дзейнасці, гульняў і сну, арганізавана трохразовае харчаванне.
У 2010 годзе Язненскі дзіцячы сад прыняў выхаванцаў Канцэраўскага дзіцячага сада ў сувязі з яго закрыццём.
Па той жа прычыне ў 2017 годзе рады выхаванцаў установы адукацыі папоўнілі дзеці, якія наведвалі Цвецінскі дзіцячы сад. Кадравы склад папоўніўся работнікамі вышэйназваных устаноў, пачала функцыяніраваць новая рознаўзроставая група № 3. Для ізноў прыбылых дзяцей з бліжэйшых вёсак аўтобусамі ДУА "Язненская СШ" аператыўна быў арганізаваны падвоз.
З 1 верасня 2023 года закрыта рознаўзроставая група № 3, у сувязі з невялікай колькасцю выхаванцаў. Да работы на пасаду загадчыка дзіцячым садам прызначана Лось Наталія Сяргееўна, якая да гэтага працавала выхавацелем.