Нашы традыцыі

   Захаванне традыцый іграе важную ролю ва ўмацаванні сяброўскіх адносін, стварэнні благанадзейнага мікраклімата ў калектыве, дапамагае захаваць каштоўнасці калектыву і прагназаваць далейшыя падзеі, тым самым садзейнічае грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

     Традыцыі ў рабоце з дзецьмі

  • штодзённыя мінуткі бяспекі;
  • "Азбука ветлівасці" у распарадку дня;
  • святкаванне дзён нараджэння дзяцей у групах;
  • ранішні рытуал "Добрай раніцы" у групах;
  • сустрэчы з цікавымі людзьмі нашай мясцовасці;
  • абедзенны рытуал "Смачна есці";
  • праслухоўванне і выкананне гімна Беларусі;
  • "Скарбонка добрых спраў".

       Традыцыі ў рабоце з бацькамі  

  • дапамога    ў стварэнні развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя;
  • аказанне дапамогі ў рамонтных работах у групах і на тэрыторыі ўстановы;
  • дні адчыненных дзвярэй;
  • дні здароўя;
  • удзел у акцыі па збору макулатуры.                                                                                                                                    

     Традыцыі працоўнага калектыву

  • ушанаванне ветыранаў педагагічнай працы;
  • сумеснае афармленне памяшканняў установы дашкольнай адукацыі да свят;
  • аказанне дабрачыннай дапамогі арганізацыям "Чырвоны крыж", "Дзіцячы фонд";
  • віншаванне з днём нараджэння і юбілейнымі датамі;
  • удзел у суботніках;
  • сумесныя святы (дзень настаўніка, Новы год, дзень Абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень жанчын);
  • "Святочная паштоўка" ветэрану.                                   
поделиться в: