Падарожжа па месцах памяці нашай малой Радзімы

 
 

Паважаныя бацькі!

   Прапануем вам наведаць разам з дзяцьмі месцы памяці, загінуўшых у час вайны, з мэтай азнаямлення з гісторыяй роднага аграгарадка, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, паважлівых адносін да салдат і ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі, не шкадуючы сябе для выратавання людзей, сваёй Радзімы.

Мэта: выклікаць інтарэс да культурна-гістарычнай спадчыны нашага аграгарадка. Далучыць бацькоў да сумеснай актыўнай дзейнасці з дзецьмі.

Задачы маршрута:

  • пазнаёміць з помнікамі;
  • развіваць эстэтычнае ўспрыманне, эмацыянальны водгук, творчыя здольнасці дзяцей;
  • выхоўваць любоў да сям’і, роднага аграгарадка, беражлівыя адносіны да памятных месцаў.

Тып экскурсіі: сямейны маршрут выхаднога дня.

Узрост дзяцей: 5-6 гадоў.

Удзельнікі праекта: дзеці, бацькі.

Апісанне маршрута.

   Гэты маршрут асаблівы, ён – патрыятычны!

  Гэта адно з месцаў нашага аграгаррадка, якое можна наведаць сям’ёй і ўшанаваць памяць героеў, загінуўшых за выратаванне нашай Радзімы.

  Там нельга крычаць, бегаць, ірваць кветкі, а трэба весці сябе спакойна.

 Гэта такое месца, дзе людзі мінутай маўчання дзякуюць загінуўшым героям і шануюць памяць.

 Вазьміце з сабою: пітную ваду, фотаапарат або мабільны тэлефон, даведнік па маршруту.

Перад тым як накіравацца да памятнага месца:

  • паведаміце дзіцяці, куды вы накіроўваецеся;
  • раскажыце аб правілах паводзін пры наведванні памятных месцаў;
  • можна прыгатаваць жывыя кветкі;
  • адправіўшыся ў шлях, не забудзьце напомніць дзіцяці правілы дарожнага руху.

У час экскурсіі звяртайце ўвагу дзіцяці на будынкі, якія сустракаюцца на маршруце.

Прыпынак 1. “Перакрыжаванне”

Парады для бацькоў:

  1. Пры руху па дарозе:
  • прытрымлівайцеся правага боку;
  • дарослы павінен знаходзіцца з боку праезжай часткі.
  1. Рыхтуючыся перайсці дарогу:
  • супыніцеся або запавольце рух, абгледзьце праезжую частку;
  • далучыце дзіця да назірання за абстаноўкай на дарозе;
  • падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;
  • вучыце дзіця адрозніваць набліжаючыяся транспартныя сродкі;
  • пакажыце дзіця, як транспартны сродак астанаўліваецца, як ён рухаецца па энерцыі.
  1. Пры выхадзе з дому:
  • адразу звярніце ўвагу дзіця на рух транспартных сродкаў у пад’езда і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкал, ровар;
  • калі каля пад’езда стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, закрываючыя агляд, супыніцеся і агледзьцеся ці няма за перашкодамі бяспекі.

Паважаныя бацькі, памятайце!!!

Усе дарослыя з’яўляюцца прыкладам для дзяцей!

Можна спытаць дзіця:

  • Ці можна пераходзіць дарогу без дарослых?

Прыпынак 2. “Кантора ДП “Язненскае ПМС”, машынны двор прадпрыемства”.

Пытанні да дзіцяці:

  • Што гэта за прадпрыемства?
  • Чым яно займаецца? (Зямельныя работы.)
  • Людзі якіх прафесій працуюць на гэтым прапрыемстве?
  • Чаму тут так многа транспартных сродкаў?
  • Як можна выкарыстоўваць гэты транспарт? (Капаць, вазіць грузы і інш.)

Прыпынак 3. “Бальніца”

Звярніце ўвагу дзіцяці на тое, што тут працуюць лекары і людзі, якія ім дапамагаюць.

Пытанні да дзіцяці:

  • Навошта нам бальніца?
  • Як лекары нам могуць дапамагчы?
  • Як трэба сябе паводзіць у бальніцы? (Не шумець, не бегаць, выконваць парады лекара.)

Прыпынак 4. “Школа”

Пытанні да дзіцяці:

  • Што гэта за будынак?
  • Навошта нам школа?
  • Хто працуе ў школе?
  • Хто ходзіць у школу?

Прыпынак 5. “МЧС”

Каб не здарылась бяды,

МЧС дапаможа нам заўжды.

Спытайце ў дзіця:

  • Як пажарныя-выратавальнікі дапамагаюць людзям?
  • Якія прылады працы яны выкарыстоўваюць?
  • Чаму пажарная  машына чырвонага колеру?

Прыпынак 6. “Аптэка”

У гэтым будынку “жывуць” лекі. Правізар адпускае іх нам па рэцэпту, які выдае лекар, або без рэцэпту.

Прыпынак 7. “Магазін “Ніка”.

Спытайце ў дзіцяці:

  • Куды мы ходзім за прадуктамі і іншымі таварамі ? (У магазін.)
  • Хто працуе ў магазіне? (Прадавец.)
  • Што робіць прадавец? (Паказвае нам тавар, прадае нам яго – мяняе тавар на грошы.)
  • Якія тавары мы можам купіць у магазіне “Ніка”? (Адказы дзіцяці.)

Пагуляйце з дзіця ў гульню “Карысныя і шкодныя прадукты”.

У адпаведнасці, які шлях будзе выбраны далей, вы можаце скарыстацца наступнымі маршрутамі.

На перакрыжаванні вы можаце павярнуць да вясковага Дома культуры. Успомніце разам з дзіця, для чаго вы прыходзілі сюды. (Наведвалі бібліятэку, глядзелі забаўляльную праграму і інш.)

Прыпынак 8. “Помнік землякам”

 

Каля будынка вясковага Дома культуры аг. Язна  знаходзіцца помнік землякам.

Што разгледзіць з дзіцяці:

Спытайце дзіця, што яно ведае аб Вялікай Айчыннай вайне.

Даўным-даўно ў 1941 годзе прыйшла да нас бяда. Фашысцкія захопнікі напалі на нашу Радзіму. Салдаты ўсталі на абарону нашай Радзімы. Многія атрымалі ўзнагароды.

А пачалося ўсё ранкам 22 чэрвеня 1941 года. Фашысты хацелі захапіць нашу Радзіму і ўсіх нас пераўтварыць ў нявольнікаў.

Так пачалася вайна. Увесь народ паўстаў на барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Многія невярнуліся дадому, загінулі абараняючы нашу Радзіму. Вось і тут пахаваны 26 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.  Абеліск пастаўлены ў 1967 годзе.

Раскажыце, як людзі захавалі памяць аб вайне (аб героях вайны напісана ў кнігах, вершах, песнях, знята ў фільмах, пастаўлены помнікі).

Спытайце ў дзіця “Што такое помнік? Для чаго іх узводзяць? (слова “помнік” паходзіць ад слова “памяць”, “помніць”. Гэта скульптурныя збудаванні, абеліскі. Будуюць іх у гонар якога-небудзь героя вайны або важнай падзеі, каб людзі помнілі гэтых герояў на долю якіх выпаў цяжкі час вайны. Помнік – гэта напамін нам аб тых, хто загінуў у партызанскіх атрадах, на поле бітвы, хто не дажыў да дня Перамогі.)

Пацікаўцеся ў дзіця, ці ведае яно, як шануюць памяць аб загінуўшых салдатах  у час вайны (загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны людзей успамінаюць мінутай маўчання).

Спытайце ў дзіцяці, што такое мінута маўчання? Як трэба сябе весці ў эты час (мінута маўчання – сімвалічны рытуал, у час якога трэба ўстаць і моўчкі ўшанаваць памяць аб якім-небудзь трагічным здарэнні і загінуўшых у ім людзях. Мінута маўчання, як правіла, доўжыцца менш адной мінуты). Яшчэ прыносяць да помніка вянкі, кветкі, запускаюць салют.

Можна скарыстацца іншым маршрутам.

Прыпынак 9. “Кантора КУП “Язна”.

Звярніце ўвагу дзіця на тое, што тут працуюць людзі, якія заняты ў вясковай гаспадарцы. Непадалёку знаходзіцца машынны двор гаспадаркі. Праходзячы міма, пацікаўцеся ў дзіця аб прызначэнні тэхнікі, аб прафесіях людзей, занятых у вясковай гаспадарцы.

Прыпынак 10. “Царква”

Храм – это особый дом, посвященный Богу.

           Хорошо, когда идем мы к его порогу.

Пазнаёмце дзіця са знешнім выглядам храма.

Спытайце ў дзіця “Навошта людзі прыходзяць у храм?” (Каб разам памаліцца, папрасіць у Бога здароўя, любві адзін да аднаго, міра на планеце).

Разгледзьце званіцу.

  • Для чаго звоняць у званы? (Для таго, каб склікаць вернікаў да багаслужэння.)

Паразважайце з дзіця “Чаму ў Бога такі вялікі дом?” (Для таго, каб людзі прыходзілі ў храм і ўсім хапала месца.)

Прыпынак 11. “Абеліск В.А. Стаканаву”

На пагурку, непадалёка ад царквы, сярод людскіх могілак, стаіць абеліск Гвардыі старшыні Чырвонай Арміі Віктару Аляксандравічу Стаканаву, лётчыку, які загінуў у 1944 годзе ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Прозвішча загінуўшага лётчыка носіць адна з вуліц аграгарадка Язна.

Звярніце ўвагу дзіця на знешні выляд абеліска, высечаны надпіс, прапануйце пакласці кветкі.

Спытайце ў дзіця “Хто, акрамя лётчыкаў, удзельнічаў у абароне нашай Радзімы?” (Танкісты, артэлірысты, маракі, пехацінцы і інш.)

Пагуляйце з дзіця:

 Игра на координацию движений «Солдат».

На одной ноге постой-ка,

Если ты солдатик стойкий.

А потом постой на правой,

Если ты солдатик бравый.

А потом постой на левой,

Если ты солдатик смелый

Прыпынак 12. “Брацкая магіла”.

Звярніце ўвагу дзіця на тое, што ў час Вялікай Айчынай вайны гінулі не толькі абаронцы Радзімы, але і мірнае насельніцтва.

За кароткі гістарычны перыяд насельніцтву заходніх раёнаў Беларусі многае давялося адолець. Жылі ў Расіі, потым пры Польшчы, савецкай уладзе. Незагойная рана – Вялікая Айчынная вайна. Шмат гора прынеслі фашысты нашым людзям.

   Фашысты і іх паслугачы пакінулі пасля сябе мноства магіл – вядомых і безыменных. Напамінам тых трагічных дзён з’яўляецца брацкая магіла ў аграгарадку Язна. Знаходзіцца яна непадалёку ад царквы і могілак. Тут пахаваны 16 чалавек, якіх фашысты забілі ў 1941 годзе.

Якія пытанні задаць дзіця:

  • Каго можна назваць абаронцам Айчыны?
  • Што такое вайна?
  • Ці патрэбна яна на зямлі?
  • Чаму людзям і ўсяму жывому патрэбен мір?
  • Калі мы адзначаем Дзень Перамогі?
  • Ці трэба людзям помніць аб вайне?
  • Як людзі захоўваюць памяць аб вайне?

Што прапанаваць дзіця зрабіць пасля прагулкі:

Пасля прагулкі прапануйце свайму дзіцяці намаляваць тое, што больш усяго запомнілася з убачанага і пачутага. Таксама можна падрыхтаваць разам фотасправаздачу аб тым, дзе вы былі. Або па дарозе дадому можна паспрабаваць вывучыць з дзіцяці верш адпаведнай тэматыкі.

поделиться в: