Паважаныя бацькі!
Прапануем вам наведаць разам з дзяцьмі каталіцкія могілкі, дзе пахаваны польскія вайскоўцы і прадстаўнікі роду Корсакаў, з мэтай азнаямлення з гісторыяй роднага аграгарадка, выхавання паважлівых адносін да гістарычных помнікаў.
Мэта: выклікаць інтарэс да культурна-гістарычнай спадчыны нашага аграгарадка. Далучыць бацькоў да сумеснай актыўнай дзейнасці з дзецьмі.
Задачы маршрута:
- пазнаёміць з помнікамі;
- развіваць эстэтычнае ўспрыманне, эмацыянальны водгук, творчыя здольнасці дзяцей;
- выхоўваць любоў да сям’і, роднага аграгарадка, беражлівыя адносіны да гістарычных помнікаў.
Тып экскурсіі: сямейны маршрут выхаднога дня.
Узрост дзяцей: 5-6 гадоў.
Удзельнікі праекта: дзеці, бацькі.
Вазьміце з сабою: пітную ваду, фотаапарат або мабільны тэлефон, даведнік па маршруту.
Перад тым як накіравацца да памятнага месца:
- паведаміце дзіцяці, куды вы накіроўваецеся;
- раскажыце аб правілах паводзін пры наведванні памятных месцаў;
- можна прыгатаваць жывыя кветкі;
- адправіўшыся ў шлях, не забудзьце напомніць дзіцяці правілы дарожнага руху.
У час экскурсіі звяртайце ўвагу дзіцяці на будынкі, якія сустракаюцца на маршруце.
Прыпынак 1. “Перакрыжаванне”
Парады для бацькоў:
- Пры руху па дарозе:
- прытрымлівайцеся правага боку;
- дарослы павінен знаходзіцца з боку праезжай часткі.
- Рыхтуючыся перайсці дарогу:
- супыніцеся або запавольце рух, абгледзьце праезжую частку;
- далучыце дзіця да назірання за абстаноўкай на дарозе;
- падкрэслівайце свае рухі: паварот галавы для агляду вуліцы, прыпынак для агляду дарогі, прыпынак для пропуску аўтамабіляў;
- вучыце дзіця адрозніваць набліжаючыяся транспартныя сродкі;
- пакажыце дзіця, як транспартны сродак астанаўліваецца, як ён рухаецца па энерцыі.
- Пры выхадзе з дому:
- адразу звярніце ўвагу дзіця на рух транспартных сродкаў у пад’езда і разам паглядзіце, ці не набліжаецца да вас аўтамабіль, матацыкал, ровар;
- калі каля пад’езда стаяць транспартныя сродкі або растуць дрэвы, закрываючыя агляд, супыніцеся і агледзьцеся ці няма за перашкодамі бяспекі.
Паважаныя бацькі, памятайце!!!
Усе дарослыя з’яўляюцца прыкладам для дзяцей!
Можна спытаць дзіця:
- Ці можна пераходзіць дарогу без дарослых?
Прыпынак 2. “Кантора ДП “Язненскае ПМС”, машынны двор прадпрыемства”.
Раскажыце дзіцяці: Раней прадпрыемства займалася меліярацыйнымі работамі - асушалі полі і балоты. Пракладвалі пад зямлёй трубачкі па якіх вада з палёў сцякала ў каналы. Сельскагаспадарчая тэхніка апрацоўвала зямлю і вырошчвалі добры ўраджай. Таму на тэрыторыі прадпрыемства знаходзяцца розныя віды тэхнікі. Адны трактары карчавалі хмызняк, другія капалі і закапвалі трубачкі, машыны, якія перавозяць людзей і грузы. Зараз прадпрыемства займаецца выкошваннем травы і хмызняку абапал дарог і пад электрычнымі сеткамі.
Прыпынак 3. "Каталіцкія могілкі".
У 1920 годзе пад час савецка-польскай вайны тут ішлі баі. І на гэтых могілках пахаваны польскія салдаты, пастаўлены помнікі ў выглядзе крыжоў.
На гэтых могілках стаіць помнік аб ушанаванні памяці прадстаўнікоў роду Корсакаў. Шмат чаго яны зрабілі для мястэчка. Зміцер Корсак сачыў за спраўнасцю мастоў. Калі згарэла царква, то Корсакі адбудавалі новую, ахвяравалі дом пад касцёл. На месцы пахавання пастаўлены помнік і на ім стаяла скульптура маці божай. Зроблена была з цікавага сплава: у ціхае надвор'е, калі чалавек падыходзіў да помніка, то скультура паварочвалася да яго тварам, рэагавала на чалавечую цеплыню.
Спытайце ў дзіця “Што такое помнік? Для чаго іх узводзяць? (слова “помнік” паходзіць ад слова “памяць”, “помніць”. Гэта скульптурныя збудаванні, будуюць іх у гонар якога-небудзь героя або важнай падзеі.
Пасля прагулкі прапануйце дзіцяці падзяліцца сваімі ўражаннямі ад падарожжа ў малюнку.